24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклікаюць Беларусь выконваць абавязальніцтвы ў межах АБСЕ

2
ЗША заклікаюць Беларусь выконваць абавязальніцтвы ў межах АБСЕ

ЗША заяўляюць аб сваёй заклапочанасці парушэннем Беларуссю абавязальніцтваў у межах АБСЕ.

А таксама заклікаюць урад дазволіць прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ прыехаць у Беларусь.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у амбасадзе ЗША ў Беларусі, гэтая заява была зробленая ў Вене амбасадарам ЗША ў АБСЕ Іенам Келі.

«Злучаныя Штаты па-ранейшаму адчуваюць глыбокую заклапочанасць з нагоды сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі, якія ідуць насуперак з яе абавязальніцтвамі ў межах АБСЕ», - заявіў амерыканскі дыпламат. І. Келі выказаў заклапочанасць тым, што зняволенаму «кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву не даюць спатканняў, па меншай меры, з 8 лістапада», а таксама тым, «што кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч адбывае трохгадовы тэрмін зняволення ў турме «закрытага рэжыму», да якога ён быў прысуджаны на закрытым судовым паседжанні».

«Мы заклікаем ўрад дазволіць прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ здзейсніць доўгачаканы візіт у Беларусь», падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

І. Келі ад імя ЗША выказаў заклапочанасць новымі заканадаўчымі папраўкамі, якія абмяжоўваюць доступ да інфармацыі ў беларускім сегменце Інтэрнэту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках