Азараў: Украіна можа далучыцца да Мытнага саюзу
24- 20.01.2012, 17:26
Украіна не выключае магчымасці далучэння да Мытнага саюзу, заявіў прэм'ер-міністр краіны Мікалай Азараў.
Прэм'ер таксама паведаміў, што цяпер гэта аб'яднанне «рэальна зарабіла» і Украіна ўважліва вывучае вынікі гэтай працы, паведамляе BBC.
«Мы вельмі дэталёва адсочваем, як ён (Мытны саюз) працуе, і мы не выключаем магчымасцяў далучэння да Мытнага саюзу», - сказаў Азараў.
Рашэнне аб стварэнні Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана было прынятае ў жніўні 2006 года.
Мытны саюз прадугледжвае стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі, у межах якой не ўжываюцца мытныя пошліны і абмежаванні эканамічнага характару.