24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі раскрадаюць грошы на дзяржпраграмы

36
Чыноўнікі раскрадаюць грошы на дзяржпраграмы

БЭЗ не паспявае ўзбуджаць справы ў дачыненні да службовых асоб.

Больш за мільярд рублёў было пералічана на рамонт дзіцячага летняга лагера па ўказанні былога дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, але працы так і не былі выкананыя, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

У дачыненні да дырэктара УКБ узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Акрамя таго, як распавёў начальнік упраўлення БЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Найдун, у дачыненні да гэтага чыноўніка будуць узбуджаныя яшчэ дзе аналагічныя крымінальныя справы. Дарэчы, грошы, прызначаныя на прывядзенне ў парадак дзіцячага лагера, ішлі па дзяржаўнай праграме «Дзеці Беларусі».

«Віцебская вобласць па выніках 2011 года лепшая ў рэспубліцы, турбуе толькі, што фізічна не паспяваем узбуджаць крымінальныя справы паводле наяўнай у нас інфармацыі. Але ў 2012 годзе ўсе давядзем да завяршальнага этапу, будуць узбуджаныя справы ў дачыненні да службовых асоб сур'ёзнага ўзроўню», - паабяцаў Ігар Найдун.

Дарэчы, раскрадаюцца на Віцебшчыне не толькі грошы, вылучаныя на праграму «Дзеці Беларусі». Сродкі з праграмы «Дарогі Беларусі» таксама раскрадаюцца - у мінулым годзе распачата восем крымінальных спраў па крадзяжы сродкаў і матэрыялаў, прызначаных для рамонту дарог. Агульная шкода ад дзеянняў зламыснікаў склала больш за 200 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках