25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін падаражэе яшчэ на 30%?

42
Бензін падаражэе яшчэ на 30%?

Пасля 10%-ага падаражэння бензіну 3 снежня, беларусаў ужо нічога не дзівіць, паколькі дадзенае павелічэнне коштаў стала 11-м з пачатку 2011 года.

Эксперты звязваюць дадзены працэс з устараненнем дыспарытэту коштаў паміж Рэспублікай Беларусь і суседнімі дзяржавамі. Застаецца адзінае пытанне: да якой мяжы можа вырасці кошт бензіну ў далейшым?

У Расейскай Федэрацыі сярэдні кошт літру бензіну (у разліках удзельнічае усярэднены кошт літра бензіну розных марак) складае 30 рублёў (або 0,957 $). Ва Украіне - каля 10 грывень (або 1,244 $). У Беларусі літр бензіну, у сярэднім, пакуль каштуе 6100 рублёў (або 0,732 $), піша infobank.by.

З улікам, што за апошні перыяд назіраецца відавочная тэндэнцыя змяншэння кошту бензіну ва Украіне, а ў Расеі, наадварот, кошт паліва застаецца такім жа, мэтазгодна будзе параўнаць беларускія кошты з расейскімі. Тады для ліквідацыі дыспарытэту бензін у Беларусі павінен будзе падаражэць прыкладна да 7970 беларускіх рублёў за літр, ці яшчэ на 30%.

Дарэчы, у параўнанні з сярэднімі заробкамі, кошт бензіну робіць аўтамабілі ў Беларусі зноў прадметам раскошы, а не сродкам перасоўвання. Напрыклад, кошт месячных выдаткаў бензіну (у разліку на 100 л) будзе складаць 14% ад сярэдняга месячнага заробку ў Расеі і 25% у Беларусі. Але калі бензін сапраўды яшчэ падаражэе, гэта складзе ўжо 33% ад сярэдняга месячнага заробку беларусаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках