20 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгромны вынік афіцыйнага сацапытання

93
Разгромны вынік афіцыйнага сацапытання

Толькі 3,5% маладых лекараў задаволеныя сваім заробкам, што, па сутнасці, можна аднесці да сацыялагічнай хібнасці.

Такія дадзеныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага афіцыйнымі прафсаюзамі, піша «Народная Воля».

Большасць медыкаў лічаць, што ўзровень іхняй сацыяльнай абароненасці вельмі нізкі і не адпавядае грамадскаму статусу лекара, паведамляе сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паводле вынікаў даследавання, 52,4% маладых лекараў лічаць заробак нізкім і толькі 3,5% задаволеныя сваім заробкам.

Дарэчы, як паказвае практыка, заробак маладых спецыялістаў-лекараў ніжэй за сярэдні ў цэлым у ахове здароўя на 16-21% і складае ад 1,5 да 2,5 мільёнаў рублёў, ці ўсяго 200-300 даляраў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках