24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч на этапе

8
Мікалай Аўтуховіч на этапе

На імя галоўнага рэдактара газеты «Новы час» прыйшоў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня, піша «Новы час».

Ужо гэта ўспрымаецца як факт у нечым нават суцяшальны. Значыць, Мікалай жывы і адносна здаровы пасля тых цяжкіх выпрабаванняў, што абрынула на яго адміністрацыя калоніі ў апошні час. Адмянілі спатканне з жонкай, на месяц перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), у рэшце рэшт, асудзілі яшчэ раз і змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія - з калоніі ў турму. Вязень сумлення не зламаўся, трымаецца з годнасцю.

У сваім лісце Мікалай Аўтуховіч дзякуе ўсім за падтрымку, а рэдакцыі за газету, якую просіць пераадрасаваць з наступнага нумара ў Гродзенскую турму. «21 студзеня, - паведамляе ён, - этап, і недзе праз тыдзень павінен быць на месцы».

Тое, што газета даходзіла да Мікалая ў калонію, таксама добрая навіна, асабліва з улікам таго, што з дастаўкай газет (асабліва незалежных), гэтак жа, як і лістоў, палітвязням у месцы іхняга заключэння назіраецца шмат незразумелага. Далёка не ўсе палітвязні і далёка не заўсёды іх атрымліваюць, нярэдка ўзнікаюць перапынкі па часе, многія нумары газет адміністрацыя вяртае ў рэдакцыю.

На «Новы час», у прыватнасці, падпісаныя ўсе палітвязні, аднак рэдакцыя атрымала назад усе нумары са Шклоўскай калоніі № 7, адрасаваныя Мікалаю Статкевічу, вярталіся нумары, якія дасылаліся Яўгену Васьковічу ў магілёўскую турму № 4, Арцёму Пракапенку ізноў жа ў шклоўскую калонію № 7, Зміцеру Дашкевічу ў калонію № 9 у Горках.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках