5 лiстапада 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці абвесцяць вымову Колю Лукашэнку?

108
Ці абвесцяць вымову Колю Лукашэнку?

Цэлы тыдзень першакласнік Коля Лукашэнка адсутнічае на занятках у школе.

Разам з татам - Аляксандрам Лукашэнкам - Мікалай знаходзіцца ў Сочы. Там Аляксандр Лукашэнка, як паведаміла ягоная прэс-служба, праводзіць кароткатэрміновы адпачынак, піша «Народная воля».

У Беларусі кіраўнік дзяржавы адсутнічае самае меншае тыдзень (23 студзеня Лукашэнка правёў сустрэчу з Мядзведзевым у Сочы). Значыць, як мінімум тыдзень не ходзіць на заняткі і школьнік Коля Лукашэнка. Тое, што ён з татам у Сочы, стала зразумела 29 студзеня з сюжэту тэлеканала «Беларусь 1». Журналісты паведамілі аб бліскучай перамозе тэнісісткі Вікторыі Азаранка на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і дадалі, што «навіна аб перамозе Вікторыі Азаранка заспела Аляксандра Лукашэнку ў марозным Сочы. Кіраўнік дзяржавы цёпла павіншаваў пераможцу і падняў у яе гонар кубак гарачай гарбаты». На відэа побач з Аляксандрам Лукашэнкам быў ягоны малодшы сын Мікалай.

Як вядома, з 1 верасня ў Беларусі дзейнічае новы Кодэкс аб адукацыі. У дакуменце ёсць цэлы раздзел, прысвечаны «дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў». У ім, у прыватнасці, сказана, што атрымаць пакаранне школьнік можа за «спазненне або няяўку на заняткі без паважлівай прычыны». І гэтае пакаранне можа быць у выглядзе заўвагі, вымовы і нават адлічэння са школы.

Ці можа Міністэрства адукацыі ўнясе ў Кодэкс удакладненне, што адпачынак разам з татам - гэта паважлівая прычына для адсутнасці на занятках у школе?

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках