24 снежня 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каты палітвязняў пойдуць пад трыбунал

6

На чарговым паседжанні грамадскай каардынацыйнай групы «За Волю» пройдзе абмеркаванне катаванняў у беларускіх турмах.

- Мы пачынаем грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, пачынаем «Грамадскі трыбунал». Мы прапануем далучыцца ўсіх неабыякавых людзей і разам асудзіць бесчалавечнае стаўленне да людзей у калоніях, турмах, РАУС, - цытуе заяву групы прэс-служба БХД. - Скажам разам не катаванням у Беларусі!

Сустрэча групы «За Волю» пройдзе ў 16 гадзін 2 лютага ў офісе Партыі БНФ па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-39.

Неаднаразова Камітэт ААН супраць катаванняў рабіў заўвагі беларускім уладам і патрабаваў выправіць сітуацыю ў ў турмах і упраўленнях міліцыі. У незалежнай беларускай прэсе час ад часу з'яўляецца інфармацыя аб гвалтоўных метадах падчас следчых дзеянняў, а таксама сведчанні людзей, якім давялося быць катаванымі ў турмах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках