25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» уніфікуе тарыфы

7
«Белтэлекам» уніфікуе тарыфы

«Белтэлекам» змяняе тарыфы для абанентаў стацыянарнай сеткі, якія здзяйсняюць тэлефанаванні абанентам аператараў сотавай сувязі.

З 1 лютага 2012 года кошт адной хвіліны тэлефанавання абанента стацыянарнай сеткі да абанентаў сеткі любога мабільнага аператара складзе:

у працоўныя дні тыдня з 06.00 да 23.00 - 295 бел. руб.;

у працоўныя дні тыдня з 23.00 да 06.00 - 199 бел. руб.;

у выходныя і святочныя дні кругласутачна - 199 бел. руб.

Перагляд тарыфнай палітыкі звязаны з укараненнем на сетках сотавай сувязі паслугі «Пераноснасць нумара» - сэрвісу, які забяспечвае магчымасць пераходу абанента сеткі сотавай сувязі ад аднаго аператара да іншага без змены тэлефоннага нумара, піша сайт «Белтэлекама».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках