Горацкае малако падаражэла больш, чым у два разы
12- 31.01.2012, 14:00
Новае малако ад «Малочных горак» тлустасцю 2,5% і аб'ёмам 0,9 будзе каштаваць 4270 рублёў. Да гэтага яно каштавала 1670 рублёў.
На Горацкім малаказаводзе кажуць, што малако тлустасцю 1,5 і 2,5% - новы прадукт, у які дадаюцца вітаміны А, С, D, E. Гэтыя вітаміны дадаюцца ў перыяд прастудных захворванняў, перадае «Еўрарадыё».
Малако тлустасцю 3,2% даражэць не будзе, але і ў продаж пакуль не паступіць. Астатняя прадукцыя Гарэцкага малаказавода не падаражэла. Сыркі, тварог і іншыя прадукты будуць каштаваць па-старому.