1 верасня 2024, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калоніі не прынялі лекі для Статкевіча

5
У калоніі не прынялі лекі для Статкевіча

Жонка палітвязня 9 студзеня наведала калонію ў Шклове.

Як паведаміла Марына Адамовіч, яна спрабавала перадаць мужу медыцынскую бандэроль. Па ейных словах, у Мікалая Статкевіча ёсць неабходнасць у пэўных леках. Прыняць іх адмовіўся старэйшы лейтэнант медыцынскай службы Дзяніс Асіпчук. Адамовіч ўпэўненая, што гэта адбылося па загадзе начальніка калоніі Ярмаліцкага. Яго жанчына сустрэла ў калідоры, калі ішла з лекамі, паведамляе «Наша Ніва».

Нагадаем, што на 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам. Адміністрацыя калоніі лічыць, што ён не стаў на шлях выпраўлення, і з'яўляецца злосным парушальнікам парадку. Палкоўнік Ермаліцкі просіць перавесці палітыка на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках