30 красавiка 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старобінскі сельсавет ловіць чупакабру

105
Старобінскі сельсавет ловіць чупакабру

У пасёлку Старобін Салігорскага раёна арганізавана начное дзяжурства для злову невядомага звера, якога ў народзе празвалі чупакабрай.

Пра гэта паведаміла БелТА старшыня Старобінскага сельсавета Галіна Аляксандрава.

Паводле яе слоў, для злову таямнічага звера, які сістэматычна забівае хатніх жывёл на падворках пасёлка, арганізавана начное дзяжурства з прыцягненнем мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі. Ахвярамі гэтага звера становяцца куры, гусі, качкі і нават трусы.

«Яшчэ ў мінулую зіму так званая чупакабра душыла ў Старобіне хатнюю птушку. Потым яна знікла. І вось нядаўна зноў з'явілася ў пасёлку», - сказала старшыня сельсавета.

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Салігорскага раёна Мікалай Варанцоў лічыць, што хатнюю скаціну забівае дзікая жывёла, якой патрэбна лёгкая здабыча. «Хутчэй за ўсё, гэта рысь. Мінулай зімой па слядах на снезе было ўстаноўлена, што хатніх жывёл забівала менавіта рысь», - сказаў ён.

Некалькі дзён таму, калі было забіта каля дзесятка курэй, ветэрынары ўзялі іх тушы для лабараторнага аналізу на бактэрыялагічныя захворванні. Мікалай Варанцоў адмаўляе шаленства: «Шалёная жывёла не стане пераадольваць агароджы падворкаў. Да таго ж пасля заражэння яна можа пражыць толькі некалькі дзён, а ў пасёлку выпадкі забойстваў хатняй птушкі доўжацца больш».

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача адзначыў, што вызначыць таямнічага забойцу жывёл у Старобіне дапаможа толькі яго злоў. Для гэтага варта прыцягнуць паляўнічых, дадаў ён.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках