24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Голымі рукамі мяне не возьмеш

207
Лукашэнка: Голымі рукамі мяне не возьмеш

Беларускі дыктатар развітаўся са старой «палаткай».

Выступаючы ў чацвер на заключным пасяджэнні абедзвюх палат «парламента» 4-га склікання, Лукашэнка заявіў, што з пытаннем змены выбарчага заканадаўства ў краіне, сістэмы фарміравання «парламента» не варта спяшацца, перадае «Інтэрфакс».

«Давайце не будзем спяшацца, не мы павінны вызначаць - мы будзем прымаць рашэнне. А вызначаць павінны час і народ», - заявіў ён.

Дыктатар лічыць, што існая мажарытарная выбарчая сістэма - «гэта сумленная, добрая сістэма, якая дазваляе кожнаму выбаршчыку бачыць свайго дэпутата ў твар, якая дазваляе галасаваць не проста за тую ці іншую палітычную платформу, але і за пэўную асобу». Лукашэнка сказаў, што перыядычна ў грамадстве выказваецца думка аб магчымым пераходзе ў будучыні на змешаную выбарчую сістэму, якая шырока выкарыстоўваецца ў свеце і эфектыўна дзейнічае ў краінах з развітой партыйнай сістэмай.

«Мы ніколі не адмаўлялі магчымасць пераходу да падобнай сістэмы ў Беларусі. Але адначасова трэба разумець, што выбары па партыйных спісах не могуць быць эфектыўнымі, калі няма аўтарытэтных партый», - сказаў ён. Пры гэтым ён адзначыў слабасць большасці палітычных партый у краіне. У асноўным, па словах Лукашэнкі, у грамадстве яны не асацыююцца з канкрэтнымі справамі і платформамі. «Колькі і якіх партый у нашай краіне? Чым яны адрозніваюцца? Зразумела, што такое кампартыя, у чым яе сутнасць. Па-старому могуць назваць Беларускі народны фронт, і ўсё», - канстатаваў Лукашэнка.

Пры гэтым ён таксама адзначыў, што з цягам часу з'явіўся шэраг іншых палітычных структур, «але гэта былі аскепкі БНФ ці кампартыі». «І што, мы пойдзем гэтым працэсам, усё гэта фармалізуем, прымем закон і будзем падманваць людзей? Не», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «трэба даць магчымасць партыям сфармавацца». «Галоўнае, каб гэтыя партыі ў галовах людзей адлюстроўваліся не толькі як арганізацыйныя структуры, але і адлюстроўвалася, якая ў яе праграма, якія ў яе дзеянні», - працягнуў дыктатар.

Пры фармаванні дзейсных палітычных партый, «мы тады наогул зможам фармаваць парламент па партыйных спісах», адзначыў А.Лукашэнка. «Але пакуль гэтага няма, на гэта нельга ісці. Па крайняй меры, я праціўнік гэтага», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым беларускі дыктатар лічыць магчымай трансфармацыю праўладавага аб'яднання «Белая Русь» у партыю.

«Кажуць, «Белая Русь» гатовая стаць партыяй. Гатовая - хай становіцца партыяй, я не супраць. Наадварот, я буду падтрымліваць, таму што там сабраліся патрыёты», - заявіў Лукашэнка.

Між тым, параіўшы не спяшацца з пераўтварэннем «Белай Русі» у палітычную структуру, дыктатар выказаў меркаванне, што ў перспектыве «яны («Белая Русь» - ІФ) могуць сапраўды стаць цэнтрысцкай сілай». «Напрыклад, па тыпу сацыялістычнай партыі ў Францыі, якой не чужая будзе прыватная ўласнасць, але якая не прымае з'яўлення прыватнай уласнасці ў выніку дзікай прыватызацыі», - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі найбольш вядомымі з'яўляюцца кампартыя і партыя «БНФ». «БНФ - зразумела: Захад, нацыяналізацыя, радыкалізацыя, гвалт, шум. Усіх убраць, беларусаў толькі пакінуць, кроў беларускую толькі пакінуць, а ўсіх астатніх убраць. У нас ёсць праваднікі такіх ідэй у нашым грамадстве», - заявіў А.Лукашэнка. «А вось цэнтральнае месца сёння фактычна свабодна» - сказаў дыктатар, выказаўшы здагадку, што ў будучыні гэта месца магла б заняць «Белая Русь».

«Я прыхільнік таго, каб «парламент» прыступіў да нейкай мадэрнізацыі нашай палітычнай сістэмы», - адзначыў Лукашэнка.

Між тым, ён сказаў, што працэс мадэрнізацыі палітычнай сістэмы будзе залежаць не толькі ад развіцця ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне. «Гэта будзе залежаць і ад таго, у якой знешнепалітычнай сістэме мы будзем існаваць», - заявіў Лукашэнка.

Ён выказаў меркаванне, што «пры далейшым цвёрдым ціску, мы ўсё роўна будзем збірацца вакол нейкай асобы, каб мы маглі існаваць як дзяржава, як нацыя». «Пакуль з гэтым не хочуць мірыцца, з'яўляюцца размовы пра тое, што пакуль немагчыма іх узяць «цёплымі», голымі рукамі, то трэба падумаць аб іншых напрамках уздзеяння на Беларусь і на гэта грамадства», - заявіў ён.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках