28 снежня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Сцэнарыі звальненняў ужо абкатаныя

10
Генадзь Фядыніч: Сцэнарыі звальненняў ужо абкатаныя

Грузчыкаў з Полацкага вінзавода звольнілі за ўдзел у Свабодным прафсаюзе, лічыць лідэр незалежных прафсаюзаў.

«Там былі суцэльныя парушэнні з боку адміністрацыі. Рабочым далі па две вымовы ці ледзь не за адзін дзень, і на падставе гэтага звольнілі за «парушэнне» працоўнай дысцыпліны. Гэтыя парушэнні надуманыя, мы будзем адстойваць правы рабочых у судзе», - распавёў сайту charter97.org старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Па словах эксперта, у Беларусі ўшчамляюць правы ўсіх рабочых, якія знаходзяцца ў незалежных прафсаюзах. «Гэтыя грузчыкі - нармальныя, прыстойныя людзі. Не п'юць, адстойваюць працоўныя правы. Яны знаходзяцца ў незалежным прафсаюзе, а з такімі сцэнары ўжо абкатаныя. Калі рабочы вырашае ўступіць у незалежны прафсаюз ці хаця б выйсці з афіцыйнага, ён павінен быць пакараны. Гэта прамая дыскрымінацыя свабодных прафсаюзаў, і парушэнне праў чалавека».

Кіраўнікі Полацкага вінзавода, якія вырашылі звольніць грузчыкаў па надуманых прычынах, будуць пакараныя, упэўнены Генадзь Фядыніч. «Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на з'ездзе Міжнароднай арганізацыі працы, які пройдзе ў лістападзе. Там будуць агучаныя прозвішчы дырэктараў, якія прынялі такое несправядлівае рашэнне. Яны не застануцца беспакаранымі».

Нагадаем, нядаўна з Полацкага вінзавода звольнілі двух грузчыкаў Зміцера Сянькова і Віктара Раслякова. Абодва рабочых - сябры Свабоднага прафсаюза.

Рабочых звольнілі пасля таго, як яны распавялі незалежным СМІ аб рэальнай заработнай плаце і аб тым, што на вінзаводзе было прыпыненне працы з-за забастоўкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках