25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія прадпрымальнікі: Нас хочуць зрабіць рабамі (Відэа)

124

Прадпрымальнікі ўзбунтаваліся супраць самавольства ўласнікаў гандлёвага цэнтра «Сакрэт».

Больш за 200 прадпрымальнікаў падпісалі зварот у Гомельскі гарвыканкам з просьбай абараніць іх ад празмерна высокай арэнднай платы і новай несправядлівай дамовы, якія навязваюць уладальнікі гандлёвага цэнтра, перадае «Белсат».

У пачатку кастрычніка папярэдні дырэктар ААТ «Новы стандарт» папрасіў арандатараў скасаваць старыя дамовы на арэнду, паабяцаўшы, што новыя будуць заключаны на ранейшых умовах.

Аднак пасля змены ўласніка арандатары атрымалі новыя пагадненні ад уладальнікаў цэнтра з павялічанай у 2-3 разы арэнднай платай і патрабаваннем унесці яе на 3-5 месяцаў наперад. Плата за 1 квадратны метр некаторых гандлёвых месцаў павысілася да 100-120 еўра.

«Мы становімся фактычна рабамі, так як у дамове ёсць пункт, што мы не маем права ў аднабаковым парадку адмаўляцца ад кантракту на працягу 5 гадоў. Гэта не адпавядае беларускаму заканадаўству», - кажуць ашуканыя бізнесмены. Калі ж яны самі адмовяцца ад дамовы, то будуць абавязаны заплаціць штрафныя санкцыі за ўсе 5 гадоў кантракту.

«Прычым у гандлёвым цэнтры няма нават туалета. Нам трэба хадзіць на двор у платны. Часам замежнікі з дзецьмі пытаюцца, дзе тут туалет, а мы толькі рукамі разводзім, так як у цэнтры яго няма», - выказала незадаволенасць адна з прадпрымальніц.

Арандатары кажуць, што ім не асіліць новай платы за гандлёвыя месцы. Уладальнікі гомельскага «Сакрэта», як кажуць бізнесмены, вельмі добра ўсведамляюць, што ў горадзе няма альтэрнатыўнага месца для гандлю, таму сітуацыя ў людзей бязвыхадная: альбо на ўсе згаджацца, альбо - на вуліцу.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках