15 лiстапада 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кастрычніку кошты растуць як на дражджах

14
У кастрычніку кошты растуць як на дражджах

Усяго за дзевяць дзён кастрычніка кошты на агуркі выраслі амаль на 30%, на памідоры - больш чым на 17%.

Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і платныя паслугі насельніцтву за перыяд з пачатку месяца да сярэдніх коштаў верасня 2012 года склаў 100,6%. Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе Белстата, піша onliner.by.

Найбольшы прырост коштаў з пачатку месяца адзначаны Белстатам на агуркі свежыя (29,9%), памідоры свежыя (17,1%), бананы (6,3%), плады цытрусавыя (3,3%). Таксама - тытунёвыя вырабы (3,4%), ялавічыну (акрамя бескасцёвага мяса) (2,3%), алей, піва (2,1%), яйкі курыныя (1,9%), масла, муку пшанічную, хлеб і хлебабулачныя вырабы (1,5%), сыр цвёрды (1,3%), сыр плаўлены, малако згушчанае з цукрам, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, шакалад (0,9-1,1%), бензін (5,2%), мэблю (0,8%), трыкатажныя вырабы (0,5%), праезд гарадскім транспартам (9,4%), бытавыя паслугі (1,4%).

Сезоннае зніжэнне коштаў адзначана на плодаагароднінную прадукцыю: кошты на бульбу знізіліся на 11,4%, моркву - на 10,2%, капусту белакачанную свежую - на 8,5%, буракі - на 8%, цыбулю рэпчатую - на 7,2% , яблыкі - на 9,2%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках