3 траўня 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі абыграла Грузію 2:0 (Відэа)

29
Зборная Беларусі абыграла Грузію 2:0 (Відэа)

Беларуская футбольная зборная атрымала першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2014 года.

16 кастрычніка на менскім стадыёне «Дынама» у прысутнасці прыкладна 20 тыс. гледачоў каманда Георгія Кандрацьева выйграла ў зборнай Грузіі з лікам 2:0 (Брэсан, 6, Драгун, 28), піша БелаПАН.

Склады каманд:

Беларусь - Вярэмка (капітан; 16 кастрычніка адзначае 30-годдзе), Верхаўцоў, Бардачоў, Палякоў, Філіпенка, Цігараў, Драгун, Паўлаў (Кісляк, 83), Глеб, Брэсан (Валадзько, 85), Радзіонаў (Чухлей, 90 +1) . Папярэджанні атрымалі Цігараў (43), Бардачоў (73) і Глеб (90).

Грузія - Рэвішвілі, Кашыя, Хізанішвілі, Амісулашвілі, Грыгалава, Канкава (капітан), Даўшвілі, Кабахідзэ, Таргамадзэ (Кенія, 75), Акрыашвілі (Ананідзэ, 49), Дэўдарыяні (Мчэдлідзэ, 46). Папярэджанні атрымалі Хізанішвілі (51), Канкава (68), Грыгалава (90) і Мчэдлідзэ (90).

Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах - 6:11 на карысць гасцей (першы тайм - 5:7), з іх у створ варот - 2:5 (2:4), вуглавыя ўдары - 1:6 (1: 1), штрафныя ўдары - 15:18 (7:8), афсайды - 2:2 (1:1), укідванні з аўта - 15:28 (5:16).

У другім матчы групы I Іспанія прыме Францыю (пачатак у 22.00). Становішча каманд: Іспанія - 6 ачкоў (2 матчы; розніца мячоў 5-0), Францыя - 6 (2; 4-1), Грузія - 4 (4; 2-4), Беларусь - 3 (4; 3-8) , Фінляндыя - 1 (2; 1-2).

Матчы, якія прайшлі: 7 верасня. Грузія - Беларусь - 1:0, Фінляндыя - Францыя - 0:1. 11 верасня. Грузія - Іспанія - 0:1, Францыя - Беларусь - 3:1. 12 кастрычніка. Фінляндыя - Грузія - 1:1, Беларусь - Іспанія - 0:4.

Бліжэйшыя матчы: 22 сакавіка. Іспанія - Фінляндыя, Францыя - Грузія. 26 сакавіка. Францыя - Іспанія. 7 чэрвеня. Фінляндыя - Беларусь. 11 чэрвеня. Беларусь - Фінляндыя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках