Майра Мора: Карціна узаемаадносін паміж ЕЗ і Беларуссю змрочная
2- 18.10.2012, 11:38

Пры гэтым супрацоўніцтва ЕЗ з грамадзянскай супольнасцю - гэта інвестыцыі ў будучыя адносіны з Беларуссю.
Аб гэтым заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майра Мора 17 кастрычніка ў Менску на пасяджэнні круглага стала, на якім абмяркоўвалася праграма развіцця «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі».
У той жа час, паведамляе прэс-служба міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», Мора адзначыла, што «Еўразвяз з самага пачатку дыялогу па мадэрнізацыі абвясціў аб тым, што супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю - гэта інвестыцыі ў будучыя адносіны з Беларуссю».
«Першы этап дыялогу па мадэрнізацыі ўжо стымуляваў з'яўленне добрых і цікавых ідэй па паляпшэнню сітуацыі ў Беларусі», - сказала яна.