28 снежня 2024, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў: Дамовіцца па пастаўках нафты будзе няпроста

20
Сурыкаў: Дамовіцца па пастаўках нафты будзе няпроста

Беларусь і Расея сутыкнуцца з нязгодамі пры зацвярджэнні балансу пастаўкі нафты ў РБ на 2013 год.

«Балансы 2013 года яшчэ падлягаюць разгляду. Беларусь кажа пра адны лічбы - па-мойму, гэта $23 млн, у Расеі некалькі іншая кропка гледжання», - заявіў сёння амбасадар РФ Сурыкаў, якога цытуе Interfax.by.

Каментуючы адносіны дзвюх краін у нафтавай галіне ў 2012 годзе, Сурыкаў адзначыў: «У цэлым усе дзеянні 2012 года ўпісваюцца ў рамкі нафтавага балансу, які агаворваў аб'ёмы паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь і пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею».

У той жа час амбасадар звярнуў увагу на тое, што ў бягучым годзе пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею з Беларусі практычна не ажыццяўляліся.

«Яны не ажыццяўляліся беларускімі НПЗ. Праўда, і расейскі бізнэс таксама гэтым не займаўся, і паліўны рынак Расеі агаліўся», - сказаў Сурыкаў.

Балансы паставак нафты і нафтапрадуктаў «саюзнай дзяржавы» будуць зацверджаны ў снежні 2012 года на пасяджэнні Саюзнага Саўміна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках