25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў

2
Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў

Палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі абмежаваны адміністрацыяй Бабруйскай калоніі № 2 у магчымасці атрымання медыцынскіх бандэроляў.

Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, раней такіх праблем у яе мужа не было, перадае «Радыё Рацыя».

«Яму дазволена атрыманне адной медыцынскай бандэролі. Па правілах, ён павінен быў напісаць, што ў гэтай бандэролі, якія лекі прысутнічаюць, і я павінна была яе адправіць. Так раней і было. Цяпер узніклі складанасці. Па-першае, абмежавалі гэтую бандэроль вагой толькі ў адзін кілаграм. Прычым не зразумела, па якіх прычынах», - распавяла жонка палітвязня.

Па словах Наталлі Пінчук, у іншых калоніях і да іншых зняволеных такія абмежаванні не прымяняюцца.

Але і бандэроль вагой адзін кілаграм, якая была накіравана ў калонію Бяляцкаму, неўзабаве вярнулася назад. Адмова ў перадачы была абгрунтавана нібыта парушэннем тэрміну адпраўкі. Хоць, па словах Наталлі Пінчук, ніякіх парушэнняў і памылак пры адпраўцы бандэролі не было. «Складваецца ўражанне, што да Алеся Бяляцкага наўмысна і штучна прымяняюцца ўсё больш жорсткія патрабаванні і абмежаванні», - кажа жонка палітвязня. Яна паўторна накіравала медыцынскую бандэроль ў калонію.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках