25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Замест вызваленых палітвязняў могуць набраць новых

2
Алесь Бяляцкі: Замест вызваленых палітвязняў могуць набраць новых

Праваабаронца падзякаваў за клопат пра беларускіх палітычных вязняў.

Алесь Бяляцкі напісаў, што атрымаў шмат лістоў і паштовак з нагоды свайго юбілею, піша ПЦ «Вясна».

«Мне прыходзіць шмат лістоў і паштовак. Я стараюся адказаць на ўсе, дзе ёсць зваротны адрас. Паглядзім, хто каго, але за тры дні, 25-27 верасня, прыйшло ўжо каля 200...

Вось пацяплела - і настрой адразу палепшыўся...

Самым вялікім сюрпрызам быў прыезд 25 верасня нунцыя. Вось што сабе і ўявіць не мог. Ён перадаў клопат Папы аб нас. Калі ў свой час Іаан Павел II з'ездзіў на Кубу, выпусцілі больш за 100 зняволеных. Пасадзілі на самалёт і адправілі ў Канаду без іх згоды. Спадзяюся на больш удалы варыянт. Нарэшце, тое, што нунцыя пусцілі да нас, гэта даволі аптымістычны знак. Ён спытаў, што перадаць папе. Я сказаў - падзяку за клопат пра нас.

Але ў гэтай усёй гісторыі значна важней стварыць такую атмасферу, каб не было так, што адных выпусцяць, а новых набяруць. І пра гэта заўсёды трэба памятаць», - піша палітвязень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках