15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацвердзілася: Бензін зноў даражэе

125
Пацвердзілася: Бензін зноў даражэе

З 3 кастрычніка на 5-7% павялічваюцца рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва.

Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі адразу тры крыніцы.

На дадзены момант Нармаль-80 каштуе 6350 рублёў за літр, АІ-92 - 6650 рублёў, АІ-95 - 7150 рублёў, дызельнае паліва - 7300 рублёў, дызельнае паліва Еўра-5 - 7950 рублёў.

Нагадаем, апошняе падаражанне паліва было 8 чэрвеня.

Прадстаўнік канцэрна «Белнафтахім» традыцыйна «нічога не чуў» аб павышэнні рознічных коштаў на паліва з 3 кастрычніка.

Такім чынам гэта будзе чацвёртае ў 2012 годзе падаражэнне паліва. Варта нагадаць, што ў 2011 годзе кошты на маторнае паліва павялічваліся 11 разоў.

Інфармацыя аб верагодным падаражэнні бензіну ў пачатку кастрычніка з'явілася напярэдадні «парламенцкіх выбараў».

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках