2 траўня 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ сенсацыйна выйграў у «Баварыі» (Фота, відэа)

245

Беларускі клуб атрымаў упэўненую перамогу над «Баварыяй», якая ўваходзіць у лік грандаў сусветнага футбола.

На менскім стадыёне «Дынама» прайшоў матч 2-га тура групавога раунда Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мюнхенскай «Баварыяй».

Лік гульні - 3:1 на карысць беларусаў. У пачатку гульні мячом у асноўным валодалі госці, але лік на 23 хвіліне адкрылі барысаўчане, калі ў адной з контратак мяч пасля «зрэзкі» Аляксандра Валадзько трапіў да Аляксандра Паўлава, які паразіў вароты Мануэля Нойера. Пасля гэтага «правалу» баварцы ўзмацнілі націск, стварыўшы некалькі небяспечных момантаў каля варот БАТЭ, але выдатна згуляў галкіпер беларускага клуба Андрэй Гарбуноў.

На 78 хвіліне матчу Віталь Радзіонаў падвоіў вынік. Але госці не збіраліся здавацца і зноў настойліва атакавалі. На 1 кампенсаванай хвіліне гульні Франк Рыберы ўсё ж паразіў вароты Гарбунова - 2:1. Аднак на апошняй хвіліне сустрэчы гаспадары яшчэ раз злавілі мюнхенцаў на контратацы і Рэнан Брэсан забіў трэці гол у вароты баварцаў.

Get Adobe Flash player

Photo By VASILY FEDOSENKO/REUTERS

Напісаць каментар 245

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках