24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Палудня будзе разглядаць Вярхоўны суд

23
Справу Палудня будзе разглядаць Вярхоўны суд

Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Генеральная пракуратура 23 кастрычніка ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь для вызначэння падсуднасці накіравала расследаваную Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь крымінальную справу, узбуджаную ў дачыненні да Яўгена Палудня», - паведамілі ў Генпракуратуры.

Раней у Следчым камітэце паведамілі, што дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны згодна з ч.3 арт.424 («Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі»), ч.2, 3 арт.426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»), ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару») КК Беларусі, перадае БелТА.

Крымінальная справа ў дачыненні да Яўгена Палудня была ўзбуджаная ў снежні 2011 года. Пазней яму таксама прад'явілі абвінавачванні па ч.3 арт.426 КК («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча»).

Пры расследаванні справы было ўстаноўлена, што Яўген Палудзень сістэматычна доўгі час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі. У следства таксама ёсць звесткі аб тым, што намеснік міністра з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасцю неаднаразова злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Гэта пацягнула прычыненне шкоды дзяржуласнасці ў буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.

Намеснікам кіраўніка МУС - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Палудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 года.

Прысутнічаў на акцыях пратэстаў апазіцыі, асабіста камандаваў разгонамі.

27 снежня 2011 года ён быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл «у сувязі з учыненнем праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках