25 снежня 2024, Серада, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды знікаюць лісты для Васьковіча?

3
Куды знікаюць лісты для Васьковіча?

Пасля неаднаразовых скаргаў Яўгена Васьковіча на тое, што да яго не даходзяць лісты, яго бабруйскія сябры і калегі вырашылі зладзіць своеасаблівую праверку.

Нагадаем, што былы працадаўца хлопца, рэдактар газеты «Бабруйскі кур'ер» Анатоль Санаценка звяртаўся з гэтай самай нагоды ў грамадскую назіральную камісію Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

- Я вельмі доўга не атрымлівала лістоў ад Яўгена, і вось, нядаўна адзін прыйшоў, - кажа бабруйская грамадская актывістка Галіна Смірнова. - Але іншыя да гэтага часу скардзяцца, што лісты не прыходзяць. Мы вырашылі праверыць у мясцовых маштабах, як ідзе гэтае ліставанне. Мы сабраліся з сябрамі і калегамі Васьковіча, і напісалі яму адразу шмат лістоў, яны павінны дайсці да яго прыблізна ў адзін час. Затым звернемся да яго бабулі Тамары Уладзіміраўны, каб яна распавяла, ці дайшлі нашыя вестачкі да адрасата.

Галіна Смірнова кажа, што далучыцца да гэтай акцыі пажадалі нават людзі, якія не ведаюць асабіста Яўгена.

- Калі людзі даведваюцца, што ёсць праблемы з перапіскай, выказваюць жаданне падтрымаць хлопца, і адправіць яму ліст. Спадзяемся, што да нас далучыцца шмат людзей. Вельмі не хочацца, каб Жэня адчуваў там сябе забытым, - распавяла бабруйская актывістка у інтэрв'ю сайту праваабарончага цэнтра «Вясна».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках