25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У верасні вырас дэфіцыт знешніх плацяжоў

3
У верасні вырас дэфіцыт знешніх плацяжоў

У Беларусі ў верасні адмоўнае сальда знешніх плацяжоў за тавары і паслугі вырасла да $505,2 млн з $490 млн у жніўні.

Аб гэтым паведамляецца ў статсправаздачы Нацбанка Беларусі.

Такім чынам, у верасні рэзка абвастрылася тэндэнцыя дэфіцыту знешніх плацяжоў краіны, якая намецілася ў жніўні, пасля аднаўлення прафіцыту знешніх плацяжоў у траўні-ліпені. У ліпені прафіцыт знешніх плацяжоў склаў $469,2 млн супраць $287,1 млн у чэрвені і $245,8 млн у траўні. У красавіку і сакавіку сальда знешніх плацяжоў таксама было дэфіцытным - $85,9 млн і $90 млн адпаведна пасля прафіцыту на $ 71,4 млн у лютым і $128,5 млн у студзені.

Па выніках 9 месяцаў 2012 года прафіцыт знешніх плацяжоў з улікам выплат у расейскі бюджэт склаў $471,8 млн. У студзені-жніўні дадатнае сальда знешніх плацяжоў складала $977 млн.

У студзені-верасні 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт РФ $2 млрд 929,1 млн экспартных пошлін на нафтапрадукты, у тым ліку ў верасні $266,9 млн, жніўні $252,3 млн, у ліпені - $191,2 млн.

Без уліку гэтых плацяжоў, якія фактычна ўяўляюць сабой надбаўку да кошту імпарту расейскай нафты, дадатнае сальда знешніх плацяжоў Беларусі ў студзені-верасні 2012 года склала $3,4 млрд (у студзені-жніўні $3,64 млрд) супраць станоўчага сальда на $228,3 млн у студзені-верасні 2011 года.

У верасні 2012 года сальда знешніх плацяжоў (без уліку трансфертаў ураду РФ) перайшло ў адмоўную плоскасць і склала $238,3 млн супраць прафіцыту на $203,3 млн у жніўні, $660,4 млн у ліпені, $664,4 млн у чэрвені і $614,6 млн у траўні. У прыватнасці, дэфіцыт плацяжоў па таварах ў верасні склаў $422,6 млн (у жніўні прафіцыт $81,5 млн супраць $454 млн у ліпені).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках