2 траўня 2024, Чацвер, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ромні абышоў Абаму на тры пункты

34
Ромні абышоў Абаму на тры пункты

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША Міт Ромні апярэджвае на тры пункты свайго суперніка ад Дэмакратычнай партыі Барака Абаму па рэйтынгу папулярнасці.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апошняга сацапытання, праведзенага тэлеканалам Эй-Бі-Сі і газетай «Вашынгтон пост», піша «Інтэрфакс».

Згодна з вынікамі апытання, за Ромні свае галасы гатовыя аддаць 50% рэспандэнтаў, у той час як за Абаму - 47%. Кандыдат ад рэспубліканцаў упершыню набраў галасы 50% патэнцыйных выбаршчыкаў.

Паводле звестак Эй-Бі-Сі і газеты «Вашынгтон пост», 52% рэспандэнтаў лічаць, што М.Ромні будзе лепш вырашаць эканамічныя пытанні ў краіне, чым Б.Абама. Толькі 43% апытаных мяркуюць, што дзейсны кіраўнік дзяржавы зробіць гэта лепш.

Апытанне было праведзена ў перыяд з 21 па 24 кастрычніка. У ім прынялі ўдзел каля 1,4 тыс. чалавек.

Эксперты адзначаюць, што Б.Абама апярэджваў свайго апанэнта на працягу большай часткі верасня.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 6 лістапада гэтага года.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках