24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі $1,5 мільярда пошлін

274
Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі $1,5 мільярда пошлін

Расея прапанавала Беларусі добраахвотна кампенсаваць $1,5 млрд за экспартныя пастаўкі бяспошлінных «растваральнікаў».

Пра гэта паведаміла агенцтву «Прайм» крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання.

«Расея прапанавала вярнуць у расейскі бюджэт пошліны, недаатрыманыя ад экспарту з Беларусі «растваральнікаў», змазачных матэрыялаў і г. д.», - сказаў суразмоўца агенцтва «Прайм».

Беларусь і Расея працягваюць перамовы па ўмовах пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале бягучага года і ў 2013 годзе. У канцы мінулага тыдня ў Маскве прайшлі перамовы з удзелам першага віцэ-прэм'ера ўрада Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка міністра эканомікі Беларусі Анатоля Філонава.

Абмяркоўваліся пытанні выканання індыкатыўнага балансу па пастаўках расейскай нафты ў гэтым годзе і балансавыя пастаўкі на 2013 год. Пакуль бакам не ўдалося зняць праблемныя пытанні.

Расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць той акалічнасцю, што Беларусь можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам «растваральнікаў» з мэтай ухілення ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У сярэдзіне верасня беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч абвясціў, што экспарт растваральнікаў з краіны цалкам спынены больш за месяц таму, каб выключыць недавер з боку расейскіх партнёраў.

Беларусь у 2012 годзе бяспошлінна атрымлівае нафту і нафтапрадукты з Расеі. Пры гэтым яна пералічвае ў расейскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расейскай сыравіны, якая пастаўляецца за межы Мытнага саюза. Растваральнікі і змазачныя матэрыялы не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплочваецца вывазная пошліна, тады як пошліна на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту.

Расейскі бок лічыць, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расейскіх нафтапрадуктаў, экспартавала на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Паводле неафіцыйных ацэнак, страты расейскага бюджэту з-за сумніўнага экспарту «растваральнікаў» з Беларусі ацэньваюцца па 2012 годзе ў $2 млрд.

Напісаць каментар 274

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках