4 траўня 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Кошты будуць расці далей

26
Леанід Злотнікаў: Кошты будуць расці далей

Кошты на тавары растуць з-за працы друкавальнага станка, распавёў эканаміст.

Эканаміст Леанід Злотнікаў распавёў сайту charter97.org, чаму пасля «выбараў» у Беларусі на ўсе растуць кошты.

«Прычына простая - павышэнне зарплат за кошт укіду ў эканоміку свежанадрукаваных грошай. На сёння ў эканоміку ўкінута на 10% больш новых грошай, чым планавалася на ўвесь год», - распавёў эканаміст.

«Зарплаты ж растуць за кошт друкавальнага станка. Яны выраслі на 40%, а ВУП краіны - на 2,5%. Натуральна, калі становіцца больш грошай, а тавараў больш не становіцца, кошты на тавары растуць і будуць расці далей. Гэта звычайная логіка», - адзначыў Леанід Злотнікаў.

Нагадаем, сёння ў Менску падаражэў праезд да 1700 беларускіх рублёў, з 3 кастрычніка на 3-5% павялічваецца кошт на бензін, з 4 кастрычніка на 30% павышаюцца кошты на свініну і ялавічыну.

Перад «выбарамі ў палатку», каб прывабіць беларусаў на ўчасткі, урад штучна падняў зарплаты. Але як аказалася, рэжыму гэта не дапамагло, беларусы ўсё роўна байкатавалі «выбары».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках