25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У даўжнікоў будуць забіраць машыну прама на дарозе

81
У даўжнікоў будуць забіраць машыну прама на дарозе

Судовыя выканаўцы патрулююць вуліцы разам з супрацоўнікамі ДАІ.

У судзе Фрунзенскага раёна Менска прыдумалі арыгінальны спосаб, як прымусіць парушальнікаў заплаціць штраф або аліменты, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Цяпер кожны дзень у экіпажы з ДАІ на дарогі будуць выязджаць два судовыя выканаўцы. Пакуль даішнікі правяраюць дакументы ў кіроўцы, судовыя выканаўцы па ўласнай базе прабіваюць чалавека. Там адразу высвятляецца сума, а таксама артыкул, па якому яго аштрафавалі, або адразу паказваецца запазычанасць па аліментах. Праўда, пакуль гэта тычыцца толькі парушальнікаў з Фрунзенскага раёна.

- На сённяшні дзень у нас каля 15 тысяч выканаўчых вытворчасцей. Людзі не хочуць плаціць аліменты, крымінальныя і адміністрацыйныя штрафы, а таксама іншыя сумы, якiя спаганяюцца па рашэнні суда. Напрыклад, у нашай базе лічыцца каля двух тысяч кіроўцаў, якіх зафіксавалі камеры назірання за перавышэнне хуткасці. І хоць штраф невялікі - 50 тысяч, кіроўцы чамусьці не спяшаюцца яго аплочваць, - распавядае старшыня суда Фрунзенскага раёна Менска Іосіф Міхонскі.

- Калі машына зарэгістравана на даўжніка, мы маем права прама на месцы канфіскаваць транспартны сродак і паставіць на штраф-стаянку. На працягу дзесяці дзён даўжнік мае права абскардзіць дзеянні судовага выканаўцы, і ў далейшым мы рэалізуем аўтамабіль, а розніцу вяртаем уладальніку. Таксама ў сувязі з новым законам, які ўступіў у сілу 19 сакавіка 2012 года, судовы выканаўца мае права прыняць меры па забеспячэнню выканання і часова абмежаваць права даўжнiка на кіраванне механічным, транспартным сродкам тэрмінам да 5 гадоў. Пры выяўленні маёмасці, што знаходзіцца ў машыне даўжніка і належыць яму, судовы выканаўца мае права канфіскаваць яе і рэалізаваць для пагашэння запазычанасці. Гэта можа быць мабільны тэлефон, залатыя ўпрыгожванні, ноўтбук, магнітола, - пералічвае ён.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках