24 красавiка 2024, Серада, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парламенце Фінляндыі распавялі пра беларускіх палітвязняў (Фота)

7

У фінскім парламенце адкрылася фотавыстава, прысвечаная беларускім палітвязням і іх сваякам.

У адкрыцці выставы «Лісты: мужнасць і боль» прынялі ўдзел прэзідэнт Паўночнага Савета Кіма Сасі, міністры і члены парламентаў краін-членаў Паўночнага савета, члены парламента, эксперты і журналісты. Мерапрыемства адбылося ў рамках штогадовага пасяджэння Паўночнага Савета.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, на адкрыцці выступілі дакладчык па Беларусі ў Паўночным Савеце Пер-Крысціян Фос, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў, а таксама аўтар выставы, фатограф Андрэй Дубінін.

У сваім выступе Марына Адамовіч распавяла аб чарговым судзе над Зміцерам Дашкевічам і заклікала краіны Паўночнага Савета быць прынцыповымі ў дачыненні да беларускіх улад:

«У апошнім слове падчас суда мой муж сказаў: «Калі выкупляць у тэрарыстаў заложнікаў, то яны будуць браць заложнікаў зноў i зноў». Сёння мы бачым, што спробы гандлявацца з Лукашэнкам прывялі да з'яўлення новых палітвязняў і пагаршэння іх становішча»- сказала Марына Адамовіч падчас свайго выступу.

Фатограф Андрэй Дубінін распавёў пра гісторыю стварэння выставы:

«Немагчыма ўявіць боль, які кожны дзень адчуваюць людзі, разлучаныя са сваімі блізкімі. На жаль гэты боль сёння адчуваюць многія беларусы. Многія беларусы жывуць у страху. Калі я хацеў расказаць пра гэта, я зразумеў, што не змагу перадаць гэтыя пачуцці словамі. Замест слоў гавораць вочы герояў гэтай фотавыставы».

Аляксандр Атрошчанкаў распавёў аб небяспецы, якую беларуская дыктатура нясе ўсяму рэгіёну:

«Сёння мы бачым, якія трывожныя змены адбываюцца ў суседніх Украіне і Расеі. Лукашэнка стаў своеасаблівай «гісторыяй поспеху» для дыктатара, прыкладам таго, што можна забіваць сваіх апанентаў, кідаць іх у турмы і знішчаць маральна і фізічна, але пры гэтым атрымліваць падтрымку і з Усходу і з Захаду. Лукашэнка падзяляе Еўропу, падкупляе палітыкаў і карумпіруе бізнесменаў. Толькі сумесныя і рашучыя дзеянні могуць спыніць распаўсюджванне дыктатуры», - сказаў былы палітвязень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках