24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады фальсіфікуюць статыстыку дзеля крэдыту ЕўрАзЭС

4
Улады фальсіфікуюць статыстыку дзеля крэдыту ЕўрАзЭС

Беларускія дзяржбанкі да канца года перададуць на баланс «Банка развіцця Рэспублікі Беларусь» актывы на суму каля Br3,5 трлн.

Гэта робіцца для мінімізацыі статыстычнага прыросту патрабаванняў банкаў да эканомікі, які выклікае прэтэнзіі з боку Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Сяргей Дубкоў.

«Пытанне пераводу часткі актываў дзяржбанкаў у «Банк развіцця» узгоднены з прэзідэнтам. У адпаведнасці з праектам указа, у Банк развіцця будуць пераведзеныя актывы з «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», тады мы ўпісваемся ў параметры, устаноўленыя Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, і ўпісваемся ў параметры збалансаванасці актываў і пасіваў банкаў», - сказаў Дубкоў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён удакладніў, што, як мяркуецца, дзяржбанкі перададуць на баланс «Банка развіцця» Br3,5 трлн.

Дубкоў нагадаў, што, у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год і па ўзгадненні з АКФ ЕўрАзЭС, прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі не павінен быў перавысіць 17-23%. Пры гэтым, па яго дадзеных, па стане на 22 кастрычніка прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі склаў 29,4%.

Між тым, намеснік кіраўніка НББ канстатаваў, што, нават нягледзячы на перадачу часткі крэдытаў дзяржбанкаў на баланс «Банка развіцця», па выніках года прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі будзе істотна перавышаць прагнозны параметр. Паводле яго ацэнкі, з улікам перадачы актываў дзяржбанкаў «Банку развіцця», актывы якога не ўлічваюцца ў агульнай статыстыцы патрабаванняў беларускай банкаўскай сістэмы да эканомікі, па выніках года прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі складзе каля 30-33%.

Як паведамлялася, у чэрвені 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі «Банка развіцця» са статутным фондам Br20 млрд (доля ўрада 95%, Нацбанка - 5%).

Банк прыме на свой баланс крэдыты дзяржаўных банкаў, выдадзеныя ў рамках фінансавання дзяржпраграм да 1 студзеня 2011 года, і з 1 студзеня 2012 года возьме на сябе фінансаванне дзяржпраграм.

«Банк развіцця» з'яўляецца таксама банкам-агентам беларускага ўрада па абслугоўванні і пагашэнні знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, якія прадстаўляюцца для фінансавання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы. У цяперашні час фінансаванне дзяржпраграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржбанкамі ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках