28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым адмаўляецца адчыняць офіс АБСЕ ў Менску

11
Рэжым адмаўляецца адчыняць офіс АБСЕ ў Менску

Пазіцыя ўлад наконт офіса АБСЕ ў Менску застаецца ранейшай.

Афіцыйнага абмеркавання гэтага пытання не было, пазіцыя Беларусі з нагоды аднаўлення працы офіса АБСЕ ў Менску застаецца ранейшай, заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, піша «Інтэрфакс».

«Ніякіх афіцыйных перамоў па гэтым пытанні не было. Офіс АБСЕ спыніў сваю працу ў Менску паўтара гады таму, у сувязі з выкананнем свайго мандата», - сказаў Савіных, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, што кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ вёў афіцыйныя перамовы з беларускімі ўладамі аб магчымым аднаўленні працы офіса АБСЕ ў Менску.

«З практычнага пункту гледжання, мы разглядалі рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Менску як сродак аптымізацыі выдаткаў рэгулярнага бюджэту АБСЕ. Больш сродкаў стала выдзяляцца на праграмную дзейнасць Арганізацыі», - падкрэсліў Савіных.

Нагадаем, кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янэз Лянарчыч, які прыбыў у Беларусь на «парламенцкія выбары», выказаў надзею на аднаўленне працы офіса ў Менску.

«Што тычыцца нашага бюро, то нам было нашмат лягчэй узаемадзейнічаць з Беларуссю, калі тут была місія АБСЕ, паколькі яна дапамагала наладжваць кантакты і аказвала падтрымку. Цяпер, без місіі, мы - самі па сабе. Гэта стварае дадатковыя цяжкасці», - заўважыў кіраўнік БДІПЧ.

Менскі офіс АБСЕ зачыніўся па рашэнні беларускіх улад у снежні 2010 года пасля таго, як прадстаўнікі арганізацыі не прызналі вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў і заявілі пра шэраг парушэнняў падчас выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках