23 снежня 2024, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мікалая Дзядка ў турме забралі цёплую вопратку

18
У Мікалая Дзядка ў турме забралі цёплую вопратку

Адміністрацыя калоніі заявіла, што палітвязню не паложана мець цёплыя рэчы.

Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка, распавёў сайту charter97.org, што акрамя пазбаўлення ўсіх перадач, званкоў і спаткання, у яго сына забралі цёплыя рэчы і яму не перадаюць неабходныя лекі. Палітвязня трымаюць у ізаляцыі, ад яго не даходзяць лісты і яму перашкаджаюць сустракацца з адвакатам.

«Учора з Мікалаем у турме сустрэўся адвакат. Былі вялікія перашкоды, чатыры гадзіны адваката трымалі на прахадной, не давалі сустрэцца з маім сынам. Такога яшчэ не было. У выніку ўсё ж такі сустрэча адбылася, абаронцу ўдалося нядоўга пагутарыць з Мікалаем», - распавёў Аляксандр Дзядок.

«Яны абмеркавалі напісанне нагляднай скаргі ў Вярхоўны суд, а таксама абскарджанне адмовы выдачы «чарнобыльскага» пасведчання. Палажэнне сына ў калоніі не палепшылася, яго працягваюць трымаць у адзіночнай камеры ва ўмовах ізаляцыі. Ён да гэтага часу пазбаўлены ўсіх перадач, званкоў і спатканняў. Больш за месяц мне не даходзяць ад сына лісты. 26 кастрычніка будзе роўна год, як я яго не бачыў», - адзначыў бацька палітвязня.

«Таксама паўсталі вялікія праблемы з атрыманнем медыцынскай перадачы. Я адправіў Мікалаю лекі яшчэ месяц назад, але яму іх не перадаюць. У яго захворванне страўніка, у калоніі яго хваробу дыягнаставалі і пацвердзілі. Я перадаваў неабходныя яму лекі, якіх у турме няма, але мой сын да гэтага часу не можа іх атрымаць. Таксама я перасылаў вітаміны - бо яму забароненыя прадуктовыя перадачы, трэба хоць бы вітаміны прымаць. Але іх таксама не перадалі», - падкрэсліў Аляксандр Дзядок.

«Таксама ў Мікалая забралі ўсю цёплую вопратку. Адміністрацыя калоніі сказала, што яму не паложана. Гэта недапушчальна. Мой сын знаходзіцца ва ўмовах пазбаўлення волі, але не пазбаўлення права на здароўе і жыццё. Утрыманне ў такіх умовах нагадвае катаванні. Я буду звяртацца да кіраўніцтва калоніі і ў Дэпартамент выканання пакаранняў, буду падымаць гэтае пытанне», - сказаў бацька Мікалая Дзядка.

«Я звязваю пагаршэнне ўмоў утрымання сына з агульным узмацненнем ціску на ўсіх палітвязняў. На адміністрацыю ціснуць зверху і яна занервавалася, стала праяўляць негатыў у адносінах да майго сына. Такія ўмовы ствараюць з мэтай выбівання прашэння аб памілаванні», - упэўнены Аляксандр Дзядок.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расейскую амбасаду. Дзядок атрымаў 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках