24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стасіс Каўшыніс: Беларускія чыноўнікі легалізуюць сумніўныя даходы

16
Стасіс Каўшыніс: Беларускія чыноўнікі легалізуюць сумніўныя даходы

Літоўскі праваабаронца пракаментаваў сайту charter97.org інфармацыю аб набыцці атачэннем Лукашэнкі нерухомасці ў Вільні.

Адной з прычын гэтага дырэктар Фонду абароны грамадзян і сябар Літоўскай Хэльсінскай групы Стасіс Каўшыніс назваў складанасці з легалізацыяй прыбытку ў Беларусі, асабліва ў выпадку яго сумніўнага паходжання.

«У беларускіх умовах нельга паказваць свае дывідэнды. У краіне дзейнічае ценявая эканоміка, чыноўнікі і бізнесмены не дэкларуюць увесь прыбытак, які яны атрымліваюць. Укладанне грошай у нерухомасць за мяжой з'яўляецца зручным спосабам яе легалізацыі», - сказаў праваабаронца.

Іншай прычынай Стасіс Каўшыніс назваў асцярогі чыноўнікаў і алігархаў за свае капіталы, у тым ліку за тыя, якія атрыманы незаконна альбо з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.

«У беларускіх турмах сядзіць вельмі шмат людзей, якіх абвінавацілі ў эканамічных злачынствах. Любы з бізнесменаў ці чыноўнікаў, нават высокапастаўленых можа заўтра апынуцца за кратамі. Таму для іх важна вывесці свае капіталы за мяжу», - сказаў Стасіс Каўшыніс.

Нагадаем, літоўскі тэлеканал TV3 паведаміў аб тым, што найбліжэйшае атачэнне Лукашэнкі скупляе дарагую нерухомасць у Вільні. Сярод пакупнікоў называюць прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, былога кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава, алігархаў, якія фінансуюць рэжым, Аляксандра Шакуціна і Юрыя Чыжа.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках