30 красавiка 2024, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ОНТ паведаміла пра новага «чупакабру-вампіра» (Відэа)

164
ОНТ паведаміла пра новага «чупакабру-вампіра» (Відэа)

Тэлеканал ОНТ навёў на краіну жах расповедам пра «чупакабру-вампіра», які завёўся ў Старобіне.

Таямнічая істота знішчыла фактычна ўсіх курэй, трусоў і качак у пасёлку з насельніцтвам 6 тысяч, які знаходзіцца ў Салігорскім раёне Менскай вобласці. Нападзенні адбываюцца амаль кожную ноч. Людзі з надыходам цемры баяцца выходзіць на вуліцу, паведаміла ОНТ.

Вольга Адэрыха ні на секунду не адпускае руку трохгадовай дачкі. Пасля перажытай ночы яна літаральна баіцца пакідаць маленькую Сашу без нагляду. У апраметнай цемры хтосьці ці штосьці напала на іх гаспадарку. Двор быў літаральна высланы тушкамі мёртвых курэй. Птушкі не проста былі, як кажуць дасведчаныя гаспадыні, задушаныя - у нясушак выпіта кроў.

Цалкам знішчыўшы гаспадарку Вольгі, невядомая істота свой голад не насыціла. І адправілася ў суседні двор.

Даволі глыбокія сляды вядуць да хлява, дзе невядомы госць абяскровіў ужо 20 курэй. А каб дабрацца да жыўнасці, драпежнік выламаў дзверы, адагнуўшы трывалы цвік.

Аб сіле невядомага візіцёра кажа і пралом у плоце. Няпрошаны госць зрабіў даволі вялікі праход. Некаторыя дошкі ён ссунуў у бакі, а адну нават вырваў, нягледзячы на моцна увагнаныя цвікі даўжынёй 8 сантыметраў.

Мясцовыя спачатку хацелі спісаць усё на выхадкі тхароў або шалёнай лісы, але сляды ад іклоў на плоце занадта вялікія.

Але пасля таго як істота, праламаўшы сцяну ў хляве, напала на свінняў, пасёлак застыў у жаху.

Некаторыя жыхары запэўніваюць, што бачылі нападніка. Але добра разгледзець у цемры не змаглі, а падысці бліжэй пабаяліся.

Лік знішчанага пагалоўя птушак у пасёлку ідзе ўжо на тысячы - на многіх вуліцах хатніх жывёл наогул не засталося. Няпрошаны госць знішчыў нават катоў. Усе сталы ў мясцовай адміністрацыі літаральна заваленыя лістамі і калектыўнымі зваротамі напалоханых людзей. Яны патрабуюць абараніць іх. Але ў выканкаме пакуль не ведаюць ад каго, а галоўнае - як.

Сельскія страхі падаграваюцца чуткамі аб так званай чупакабры. Гэта істота з фальклору народаў Паўднёвай Амерыкі, якая п'е кроў хатніх жывёл. Інтэрнэт мільгае фатаграфіямі. Аднак афіцыйных пацверджанняў пакуль няма. «Чупакабру» неаднаразова лавілі, але ім аказваліся то шалёныя каёты, то шаблязубыя кенгуру, якія мутавалі.

Падобныя выпадкі нападзенняў на скаціну ўжо былі ва Украіне і Расеі, але такога маштабнага знішчэння хатніх жывёл, як у Беларусі, пакуль яшчэ не было. Не схільныя да містыкі спецыялісты па лясному насельніцтву спрабуюць вызначыць крывапіўца тэарэтычна.

Пакуль спецыялісты варожаць, хто трымае ў страху Старобін, мясцовыя жыхары перасталі выходзіць на вуліцу ў цемры.

Ужо ў прыцемках 6-тысячны пасёлак нагадвае горад-прывід. Многія з нецярпеннем чакаюць, калі ж тут дабудуюць новую царкву. Людзі ўпэўненыя: тады істота, якая нападае, сапраўды пакіне іх у спакоі.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках