2 траўня 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК праігнараваў больш за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

16
ЦВК праігнараваў больш за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары-2012» Юрый Новікаў на днях атрымаў пісьмовы адказ ад кіраўніка Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай.

Прычынай для адмовы ў разглядзе скаргаў стала тое, што Юрый Новікаў склаў усе гэтыя скаргі ў адзін канверт і выслаў іх па пошце, указаўшы свой зваротны адрас. Гэтым учынкам ён, на думку Ярмошынай, парушыў артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Паводле гэтага закона грамадзяне павінны рабіць альбо асабістыя звароты альбо праз сваіх прадстаўнікоў. Прадстаўнікі заяўнікаў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на падставе актаў заканадаўства або па даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У сувязі з тым, што паўнамоцтвы Юрыя Новікава на падачу зваротаў ад імя іншых грамадзян нічым не пацверджаныя, у адпаведнасці з артыкулам 15 вышэйзгаданага Закона, звароты застаюцца без разгляду.

«У дадзеным выпадку абскардзіць рашэнне Цэнтрвыбаркама ў судзе немагчыма. Абскардзіць ў судзе можна толькі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Тут парушана канстытуцыйнае права на судовае разбіральніцтва. Гэта паказвае аблічча нашай недасканалай заканадаўчай сістэмы», - пракаментаваў сітуацыю «Праваабаронцам за свабодныя выбары» Барыс Бухель.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках