23 снежня 2024, панядзелак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: «Пра іншых палітвязняў даведваюся з газет»

2
Мікалай Аўтуховіч: «Пра іншых палітвязняў даведваюся з газет»

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не можа перапісвацца з іншымі вязнямі.

Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, зняволеным забараняецца перапісвацца з іншымі вязнямі. Таму ўсю інфармацыю аб аднадумцах і паплечніках яны атрымліваюць з прэсы. Мікалай Аўтуховіч піша, што лістоў, газет і кніг атрымлівае шмат - ледзь паспявае чытаць і адказваць, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Са здароўем усё добра, наколькі гэта магчыма. Ужо не хлопчык, ды і жыццё пакідала няшмат», - адзначае ён у лісце.

Палітвязень піша, што бібліятэка ў гродзенскай турме ёсць, але ён пакуль не карыстаўся яе паслугамі: «Кнігі мне дасылаюць у заказных лістах. Не паспяваю ўсё чытаць. Ідзе шмат газет, пакуль прагледзець, пакуль на лісты адкажаш і часу зусім мала застаецца. Але чытаю , засталася адна непрачытаная кніга».

Мікалай Аўтуховіч удзячны за падтрымку і салідарнасць людзей, многіх з якіх да заключэння ён нават не ведаў. А цяпер пастаянна вядзе з імі перапіску. Праўда, не ўсе лісты ад палітвязня даходзяць адрасатам і наадварот, некаторыя не праходзяць цэнзуру.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках