26 снежня 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«23 дзеянні ў 23 дні»: IFEX выпусціла каляндар з Ірынай Халіп (Фота)

5

1 лістапада пачалася кампанія Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX) «Барацьба за спыненне беспакаранасці».

Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю адзначаецца 23 лістапада. У гэты дзень у 2009 годзе адбылася крывавая падзея ў гісторыі Філіпін: падчас выбараў на востраве Мінданао адбылося масавае забойства, у якім загінула 57 чалавек, з якіх 32 - прадстаўнікі медыя. Цяпер на Філіпінах 23 лістапада з'яўляецца агульнанацыянальным днём барацьбы супраць беспакаранасці, паведамляе прэс-служба БАЖ.

23 лістапада па ўсім свеце шануюць памяць журналістаў, якія загінулі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. Журналісты заўсёды аказваюцца ў самых гарачых кропках, у эпіцэнтры катастроф, шукаюць праўды ў цёмных справах - і гэтым рызыкуюць сваім дабрабытам, здароўем, жыццём. Свабода выказвання з'яўляецца падмуркам моцнай дэмакратычнай і прававой дзяржавы. У краінах, якія апынуліся ў сітуацыі канфлікту інтарэсаў палітычных сіл, дзе кіруюць крымінальныя аўтарытэты, дзе праблемы грамадства выліваюцца ў грамадзянскую вайну, журналісты першымі становяцца ахвярамі. Менавіта таму важна патрабаваць павагі да журналісцкай прафесіі, павышанай увагі да бяспекі журналістаў, а таксама адэкватнай дзейнасці праваахоўных органаў.

Паводле статыстыкі IFEX, 40% забітых журналістаў папярэдне атрымлівалі пагрозы. Гэта значыць - калі дзяржава сапраўды клапоціцца аб сваіх грамадзянах, трагедыю можна прадухіліць. Міліцыя - не карны, а праваахоўны орган - павінна адсочваць злачынцаў, якія пагражаюць журналістам, рэагаваць на пагрозы, пры неабходнасці ахоўваць грамадзян.

Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова (IFEX) выпусціла каляндар «23 дзеяння ў 23 дні». «Кожны дзень мы будзем распавядаць пра чалавека, якому пагражалі, на якога нападалі, ці нават горш. Ва ўсіх выпадках, злачынцы засталіся на волі. Прачытайце іх гісторыі. Дзейнічайце. Дапамажыце спыніць беспакаранасць», - гаворыцца ў суправаджальным тэксце.

Каляндар пачынаецца гісторыяй Ірыны Халіп: журналістка «Новой газеты» апынулася пад крымінальным пераследам пасля выбараў 2010; пакуль яна сядзела ў КДБ, улады пагражалі забраць яе дзіцяці у сіроцкі дом.

IFEX прапануе адправіць электронны зварот на адрас Аляксандра Лукашэнкі, а таксама начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама Аляксандра Барсукова і спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці. У заяве пераказваецца лёс журналісткі і яе цяперашні статус: Ірына Халіп невыязная, асуджаная на два гады ўмоўнага зняволення, выхоўвае сына, ноччу да іх наведваецца міліцыя. У закліку патрабуецца спыніць наведванні міліцыі, паважаць правы дзіцяці выхоўвацца ў нармальных умовах, зняць абвінавачванне, а таксама паважаць свабоду выказвання і свабоду сходаў у Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках