15 лiстапада 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК спыняе выпуск бензіну А-80 на Мазырскім НПЗ

5
БНК спыняе выпуск бензіну А-80 на Мазырскім НПЗ

ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» спыніць выпуск бензіну маркі А-80 на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) пасля пуску на прадпрыемстве ўстаноўкі ізамерызацыі ў снежні 2012 года.

Пра гэта паведаміў гендырэктар ТАА «БНК-Украіна» Мікалай Васілевіч падчас 4-й міжнароднай канферэнцыі «Petroleum Ukrаine 2012», арганізаванай кампаніяй «А-95» (Кіеў), паведамляе «Інтэрфакс».

«З пускам ізамерызацыі цалкам адмаўляемся ад выпуску А-80 на Мазырскім НПЗ», - сказаў ён.

Васілевіч дадаў, што пуск устаноўкі ізамерызацыі магутнасцю 300 тон у год дазволіць прадпрыемству цалкам перайсці на выпуск бензіну маркі А-92 якасці Еўра-5.

Беларусь з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў на рынак Украіны. Пры гэтым на прадукцыю Мазырскага НПЗ прыпадае каля 90%, ААТ «Нафтан» (Наваполацк) - 10%, ад агульных аб'ёмаў беларускіх паставак ва Украіну.

Асноўнымі акцыянерамі ААТ «Мазырскі НПЗ» з'яўляюцца ўрад Беларусі (42,76% акцый) і НГК «Слаўнафта» (42,58% акцый), 12,25% акцый валодае ААТ «МНПЗ +», якое належыць дзяржаве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках