29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцазнаходжанне Дашкевіча да гэтага часу невядома

7
Месцазнаходжанне Дашкевіча да гэтага часу невядома

У Жодзінскай і Гродзенскай турмах не кажуць, ці прывезлі туды палітвязня.

«У нас даведкі па гарадскім нумары няма, ды і не даюць яны такіх дадзеных. Трэба альбо ліст накіраваць, альбо самім прыехаць. Пра этап з Мазыра нічога не ведаю», - кажа супрацоўніца Жодзінскай турмы №8.

У Гродзенскай турме, дзе таксама можа апынуцца Зміцер Дашкевіч, адказ быў такі: звесткі не даем, чакайце пісьмовай інфармацыі, перадае «Радыё Свабода».

Нявеста палітвязня Наста Палажанка 2 лістапада зноў будзе спрабаваць даведацца, дзе знаходзіцца Зміцер Дашкевіч. Яна спадзяецца і на лісты ад палітвязня, адпраўленыя перад этапам з Мазырскай калоніі. Пра тое, што такія лісты ёсць, ёй дакладна вядома.

Нагадаем, 30 кастрычніка ў Мазырскай калоніі прайшло выязное судовае пасяджэнне па справе палітвязня.

Суд пастанавіў да канца тэрміну накіраваць лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча ў турму крытага тыпу. Падставай для рашэння паслужыла тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам» рэжыму.

Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік па «Маладому фронту» Эдуард Лобаў былі затрыманыя напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

З 18 снежня 2010 года яны адбываюць пакаранне па надуманым абвінавачванні ў «злосным хуліганстве». На самой справе іх пакаралі за грамадска-палітычную дзейнасць.

28 жніўня палітвязень Зміцер Дашкевіч быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да яго тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках