22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Выбух у Віцебску выкарыстоўваюць для ціску на апазыцыю

15
Віталь Рымашэўскі: Выбух у Віцебску выкарыстоўваюць для ціску на апазыцыю

Выкарыстанне тэрактаў для «закручвання гаек» ставіць пад сумнеў недатычнасць улад да выбуху, лічыць палітык.

«Зразумець, што на самой справе адбылося ў Віцебску, можна будзе пасля першай рэакцыі ўлад. Звычайна ўсе такія тэрарыстычныя акты ўлада спрабуе выкарыстаць для падаўлення актыўнасці апазіцыі і ціску на дэмакратычныя сілы Беларусі», - сказаў у інтэрв'ю charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, рэакцыя ўлад на тэракты ў Беларусі ставіла пад сумнеў іх недатычнасць да выбухаў:

«Трэба дачакацца рэакцыі на гэты выбух. У прынцыпе, выкарыстоўваючы тэракты для закручвання гаек у Беларусі, улада ставіла пад падазрэнне сваю недатычнасць да гэтых падзей»

Выбух у Віцебску можа быць і вынікам адстаўкі Зайцава, лічыць Віталь Рымашэўскі:

«Што тычыцца выбуху ў Віцебску - гэта можа быць таксама звязана з новымі перастаноўкамі ўнутры КДБ. Трэба глядзець на развіццё падзей і рэакцыю ўлад, каб меркаваць, каму быў выгадны гэты выбух і для чаго ён быў зроблены».

Затрыманыя, пра якіх заявіла КДБ, могуць быць абсалютна недатычнымі людзьмі, лічыць сустаршыня БХД:

«Я думаю, што затрыманне трох чалавек у Віцебску ні пра што не гаворыць. Як паказаў выпадак з «плюшавым дэсантам», затрымліваюцца абсалютна недатычныя людзі толькі для таго, каб паказаць, што нашы так званыя «праваахоўныя» органы эфектыўна працуюць».

Нагадаем, у ноч на 12 лістапада ў Віцебску побач з будынкам КДБ прагрымеў выбух. Сёння КДБ заявіла, што па гэтым інцыдэнце затрымана 3 чалавек, адзін з якіх мае «знешнія прыкметы адхілення ад нармальных паводзінаў». Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках