29 снежня 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ, «Гарызонт» i БМЗ пойдуць з малатка

56
МТЗ, «Гарызонт» i БМЗ пойдуць з малатка

Пра гэта распавёў міністр прамысловасці Зміцер Кацярыніч.

«Адным з найбольш эфектыўных спосабаў прыцягнення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове з'яўляецца вывад прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці на сусветны фондавы рынак з наступным фінансаваннем у форме дадатковых эмісій іх акцый (IPO), - адзначыў міністр у інтэрв'ю «Народной газете». - Прыток прамых замежных інвестыцый праз IPO можа павялічыцца ў дзесяткі разоў у параўнанні з цяперашнімі аб'ёмамі. Тым больш што сусветны трэнд па гэтым напрамку мае тэндэнцыю да росту».

Зміцер Кацярыніч заявіў, што па гэтым вектару Мінпрам вядзе актыўную працу.

«У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка да размяшчэння акцый дадатковага выпуску ААТ «БелАЗ». Атрыманы вопыт дазваляе разглядаць пытанне аб пачатку падрыхтоўкі да правядзення IPO у 2014-2015 гадах такіх прамысловых прадпрыемстваў, як РУП «МТЗ», РУП «Гомсельмаш», ААТ «БМЗ», ААТ «Гарызонт», ААТ «БАТЭ». Больш за тое, дадзеная пазіцыя Міністэрства прамысловасці падзяляецца прадстаўнікамі Лонданскай фондавай біржы. Лістынг на міжнароднай фондавай біржы разам з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый таксама дасць магчымасць гэтым арганізацыям інтэгравацца ў сусветную эканоміку, істотна павысіць свой статус на сусветным узроўні як публічнай кампаніі, павялічыць аб'ёмы экспарту і, як следства, дадаткова прыцягнуць валютныя рэсурсы ў эканоміку рэспублікі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках