28 снежня 2024, Субота, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: ЕЗ стаміўся залежаць ад расейскага газу

26
The New York Times: ЕЗ стаміўся залежаць ад расейскага газу

Калі савецкія войскі пакінулі Усходнюю Еўропу пасля заканчэння халоднай вайны, уплыў Масквы ў гэтым рэгіёне не спыніўся.

Расія знайшла іншую яго крыніцу - электраэнэргію, піша Джудзі Дэмпсі, галоўная рэдактарка праекта Strategic Europe Еўрапейскага цэнтра Карнегі (Carnegie Europe) у сваім артыкуле ў The New York Times (пераклад — inopressa.ru).

Краіны Усходняй Еўропы з тых часоў апынуліся ў залежнасці ад расійскага прыроднага газу. У іх не было выбару, адзначае аўтарка артыкула.

Гэтыя акалічнасці далі Расеі нямала часу для таго, каб усталяваць кошт газу для гэтага рэгіёна. У шмат якіх выпадках яны перасягаюць кошты, прызначаныя «Газпромам» заходнееўрапейскім краінам, піша аўтарка артыкула са спасылкай на меркаванне экспертаў.

Еўракамісія надоечы пачала расследаванне таго, ці перашкаджаў «Газпром» канкурэнцыі коштаў газу ва Усходняй Еўропе. Літва ўзначаліла краіны, што выступаюць з абвінавачваннямі супраць «Газпрома», падаўшы летась скаргі ў Еўракамісію, адзначае Джудзі Дэмпсі.

Фармальнае расследаванне ЕЗ таксама закранае дзеянні «Газпрома» ў Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Вугоршчыне, Латвіі, Літве, Польшчы і Славакіі, піша яна.

«Прэзідэнт Пуцін ужо адрэагаваў на гэта, выдаўшы ўказ, які абараняе інтарэсы даччыных кампаній «Газпрома» за мяжой, але Еўракамісія не спалохалася», - мяркуе аўтарка артыкула.

Антыманапольнае расследаванне ўзмацніла веру жыхароў Усходняй Еўропы ў Еўразвяз, рэпутацыя якога была моцна падважаная валютным крызісам, сцвярджае Джудзі Дэмпсі.

ЕЗ плануе пабудаваць газавыя і электрычныя сеткі, якія злучылі б Прыбалтыку і Польшчу з Адрыятычным і Эгейскім морамі праз цэнтральнаеўрапейскія краіны. Але на гэта спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў, адзначае яна.

Тым не менш, краіны Ўсходняй Еўропы ўжо адчуваюць, што апошняя крыніца расійскай улады над імі слабее. Гэта таксама можа прадэманстраваць Маскве, што, колькі б яна ні спадзявалася на такія буйнейшыя краіны, як Нямеччына, ейны ўплыў ужо нельга ўспрымаць як дадзенасць, высноўвае аўтарка артыкула.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках