24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няма нафты - няма «эканамічнага цуду»

8
Няма нафты - няма «эканамічнага цуду»

Міністэрства эканомікі Беларусі скардзіцца на недахоп расейскай нафты.

Скарачэнне ў кастрычніку паставак расейскай нафты прывяло да запаволення тэмпаў росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы, канстатуюць у міністэрстве эканомікі Беларусі.

«Прамысловая вытворчасць у кастрычніку запаволілася, гэта звязана, перш за ўсё, з перапрацоўкай нафты», - заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

Ён нагадаў, што ў кастрычніку, акрамя іншых фактараў, Мазырскі НПЗ 19 дзён працаваў з няпоўнай загрузкай сваіх магутнасцей, з-за планавага капрамонту. «У кастрычніку МНПЗ 19 дзён стаяў на планавым рамонце. Гэта дало 10-адсоткавае запаволенне па секцыі нафтаперапрацоўкі», - сказаў Ярашэнка.

Як раней паведамлялася, па дадзеных расейскага ГП «ЦДУ ТЭК», пастаўкі нафты ў кастрычніку з Расеі ў Беларусь склалі 1 млн 347 тыс. тон, што на 22% менш, чым у верасні.

У цэлым, у студзені-кастрычніку РФ экспартавала ў Беларусь 17,536 млн тон нафты, што на 18,5% больш за аналагічны паказчык 2011 года.

Міністэрства эканомікі таксама канстатуе рэзкае зніжэнне аптовага гандлю па выніках студзеня-кастрычніка 2012 года.

«Што ў кастрычніку істотна змянілася ў параўнанні з вераснем? Істотна змяніўся гандаль. Рознічны тавараабарот па выніках дзесяці месяцаў даў прырост на 10,5%, але пры гэтым аптовы гандаль знізіўся на 9,6%», - паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Нагадаем, Расея абмежавала для Беларусі аб'ём паставак нафты на IV квартал 2012 года - да 4 млн тон з 5,2-5,3 млн тон. Дадзенае рашэнне прынята расейскім бокам, з улікам рэзкага росту паставак у Беларусь нафтапрадуктаў з РФ і невыканання беларускім бокам балансавых абавязацельстваў па пастаўцы на тэрыторыю РФ у гэтым годзе 5,8 млн тон нафтапрадуктаў. Расейскі бок таксама лічыць, што Беларусь у гэтым годзе бяспошлінна рээкспартавала расейскія нафтапрадукты пад выглядам хімічных растваральнікаў, экспарт якіх не абкладаецца пошлінамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках