24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белнафтахім вынес прысуд мэтавым паказчыкам

3
Белнафтахім вынес прысуд мэтавым паказчыкам

Урад РБ павінен змірыцца з далейшым запаволеннем росту ВУП і выніковым адмоўным сальда знешняга гандлю ў бягучым годзе ў сувязі са скарачэннем паставак расейскай нафты ў 4-м квартале.

«Галоўная праблема ў тым, што на лістапад у Расеі ўсе экспартныя аб'ёмы нафты ўжо распісаныя і закантрактаваныя. На лістапад магчымасці павелічэння паставак у Беларусь няма», - агучыў «прысуд» прадстаўнік канцэрна Белнафтахім, перадае АФН.

Як паведамлялася, Расея скараціла прадугледжаны балансам аб'ём паставак нафты ў 4-м квартале з 5,3 да 4 млн. тон. Але пасля серыі перамоўных баталій Беларусі ўдалося ўгаварыць расейскі бок павысіць пастаўкі да 4,7 млн. тон нафты. Аднак лішняй нафты для Беларусі ў лістападзе не знайшлося.

На думку экспертаў, бягучы статус нязгод у беларуска-расейскім нафтавым супрацоўніцтве паказвае, што ў снежні гісторыя з адсутнасцю лішніх аб'ёмаў паўторыцца. І па выніку 4-га квартала ў краіну будуць пастаўленыя ўсе тыя жа 4 млн. тон і ні каністрай больш. Але пры наяўнасці дадатковых аб'ёмаў сыравіны, яшчэ неабходна знайсці тэхнічную магчымасць рэзкага павелічэння паставак нафты ў снежні. Прапускная здольнасць нафтаправода абмежаваная, уласна як і максімальная загрузка беларускіх НПЗ.

Варта звярнуць увагу на той факт, што скарачэнне імпарту расейскай нафты ў кастрычніку аўтаматычна прывяло да скарачэння экспарту нафтапрадуктаў на 20% і адпаведна зніжэння валютнай выручкі. У лістападзе, як даў зразумець прадстаўнік Белнафтахіма, сітуацыя не палепшыцца.

Не прыходзіцца разлічваць і яшчэ на аднаго валютнага донара - Беларуськалій – які скараціў экспарт у кастрычніку на тыя ж 20%. Сёння ўжо зразумела, што да канца года БКК не выйдзе на пастаўкі калію ў Кітай і Індыю з-за адсутнасці кантрактаў.

Надоечы прадстаўнікі БКК заявілі аб планах экспарту 700 тыс. тон калію ў Бангладэш. Але варта звярнуць увагу, што гаворка ідзе пра лічбу «да 700 тыс. тон», якая будзе падзелена паміж Беларуськаліем і Уралкаліем. Акрамя таго, пастаўкі ўгнаенняў у Бангладэш ажыццяўляюцца на аснове спотавых здзелак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках