Зміцера Дашкевіча кінулі ў адзіночную камеру
57- 16.11.2012, 8:49

Палітвязень сустрэўся ў гродзенскай турме з адвакатам.
Як паведаміла яго нявеста Наста Палажанка, лідэр «Маладога фронту» за мінулыя паўтары тыдні пасля этапу ні на што не скардзіцца. У камеры ён сядзіць адзін, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Сказаў, што няма радыёкропкі ў камеры, але ёсць магчымасць яе прынесці. А так нічога не дазволена. Тым людзям, якія ўтрымліваюцца ў турме на строгім рэжыме, за год дазваляецца атрымаць адну бандэроль на 2 кілаграмы. Харчавацца ён можа толькі тым, што даюць у турме. Максімум можна набыць нешта ў мясцовым кіёску: яны пішуць заявы на пэўныя рэчы агульным коштам у 100 тысяч беларускіх рублёў.
Зміцер Дашкевіч быў затрыманы перад акцыяй пратэсту 19 снежня 2010 года і прысуджаны да двух гадоў епазбаўлення волі за справакаваную спецслужбамі бойку з невядомымі. Яго судзілі тройчы: у Менску, Глыбокім, Мазыры.