Сямашка: У 2013 годзе Расея паставіць 23 мільёна тон нафты
21- 16.11.2012, 16:02
Беларусь плануе ў 2013 годзе імпартаваць з Расеі 23 млн тон нафты.
Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты з расейскім бокам, заявіў першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка журналістам у пятніцу ў Менску, перадае «Інтэрфакс».
«Беларусь дамовілася з Расеяй аб імпарце 23 млн тон нафты ў 2013 годзе», - адзначыў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада.
Таксама Уладзімір Сямашка пракаментаваў інфармацыю аб пераарыентацыі транспартных патокаў з балтыйскіх партоў у расейскія.
Расея не аказвае ціску на Беларусь у частцы пераарыентацыі транзіту асноўных экспартных грузаў - калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў - з партоў Балтыі ў парты Ленінградскай вобласці, заявіў ён.