23 снежня 2024, панядзелак, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат не змог сустрэцца з Андрэем Гайдуковым

2
Адвакат не змог сустрэцца з Андрэем Гайдуковым

19 лістапада ў зняволенага ў СІЗА КДБ наваполацкага актывіста павінна была адбыцца размова са следчым.

Аднак следчы з Віцебска не прыехаў, і следчыя дзеянні, якія павінны праходзіць у прысутнасці адваката, не адбыліся, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў Яўген Канстанцінаў, сябар затрыманага «за здраду дзяржаве» Андрэя Гайдукова. Ён сказаў, што ніякіх навін ад затрыманага няма, нічога не ведаюць пра яго лёс і бацькі актывіста.

Андрэй Гайдукоў, намеснік кіраўніка наваполацкага «Саюза маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы ў Віцебску 8 лістапада. Па афіцыйных дадзеных, супраць яго ініцыяваная крымінальная справа па артыкуле 365 «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці».

Вядома, што па гэтай жа справе быў дапытаны і наваполацкі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў. Але ён не паведамляе падрабязнасцей, таму што даў падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках