24 снежня 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч патэлефанаваў жонцы

27
Статкевіч патэлефанаваў жонцы

У выходныя Мікалай Статкевіч патэлефанаваў жонцы Марыне Адамовіч - папярэдні званок быў 2 месяца таму.

«Бадзёры і вясёлы, як заўсёды. Яму нарэшце дайшла мая рэчавая перадача, што ўжо неверагодна прыемна. Мікалай кажа, што ў турме цяпер усё істотна змянілася, сталі раптам пільнавацца Крымінальна-выканаўчага кодэксу, усё цяпер паводле кодэксу, як ён кажа. Яго перавялі ў іншую камеру, яму цёпла, і пасля той «лядоўні», у якой ён амаль год утрымліваўся, камера здаецца нават святлейшай», - распавяла Марына Адамовіч «Радыё Свабода».

Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты. Мікалай Статкевіч са спазненнем дазнаўся, што Мікалай Дзядок знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Шклоўскай турме:

«І ён успамінае свой досвед знаходжання там. Піша, што камера адмысловая, з трох бакоў агінаецца калідорам, у ёй ніводнага акенца, вісіць адна лямпачка ў 40 ват за жалезнай заслонай з дзірачкамі. Выводзяць на праходку а палове сёмай раніцы на паўгадзіны, калі сонца яшчэ няма…»

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч адбывае 6-гадовае пакаранне ў Магілёўскай турме.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках